Беларускія стравы

160116011Чацвер 16 студзеня быў прысвечаны беларускім стравам. Для вучняў былі падрыхтаваны цікавыя паведамленні пра гісторыю беларускай кухні. Таксама дзеці маглі пазнаёміцца з каляровымі выявамі адметных беларускіх страў: бліноў, верашчакі, дранікаў іншых і прачытаць рэцэпты іх прыгатавання. На маляўнічай насценгазеце былі размешчаны разам з карцінкамі цікавыя пытанні і загадкі пра беларускія стравы.

Новы год i Каляды

1912191211912219125Наблiжаецца чароўная святочная пара - Новы год i Каляды. Гэта час цудаў i таямнiц. Хочацца рабiць дабро, дарыць радасць i натхненне. I таму чарговы чацвер, 19 снежня, мы прысвяцiлi святочным вiншаванням усiм, хто наведвае нашу школу. Вучнi розных класаў з задавальненнем рабiлi яркiя паштоўкi з вiншаванямi на беларускай мове. Свае вiншавальныя падарункi дзецi размясцiлi паўсюль: на школьных кабiнетах, у фае, на лесвiчных пляцоўках. Хай усе чытаюць добрыя пажаданнi на роднай мове i радуюцца наблiжэнню цудоўнага свята!

1912319124

Па старонках любімых твораў

1212121211212212123У чацвер 12 снежня вучні нашай школы паказалі сябе ў ролі знаўцаў баларускай літаратуры 

  Хто болей за ўсіх чытае беларускія творы? Хто самы кемлівы ? На гэтыя пытанні знаходзіліся адказы ў выніку правядзення літаратурых віктарын. У каго ў руках аказвалася больш кветачак, той і лічыўся пераможцам.

Збіраем напеўныя родныя словы

051210512У чарговы чацвер, 05.12.2019, у нашай школе прайшоў інтэрактыў «Збіраем напеўныя родныя словы». Вучні 7 “А” класа дэкламавалі вершы беларускіх паэтаў пра зіму.

Што прачытаць, выбіралі самі вучні: гэта былі як творы класікаў, так і вершы сучасных аўтараў. Вучні амаль усіх класаў былі слухачамі цудоўных беларускіх вершаў. Яны з задавальненнем слухалі падрыхтаваных чытальнікаў, тым самым далучаючыся да напеўнага роднага слова.

Турнір беларускіх загадак

2811У чарговы чацвер, 28 лістапада, для вучняў 5-7 класаў прайшоў турнір загадак.Настаўніца хіміі і класны кіраўнік 5 "А" класа Курневіч А.М. падрыхтавала для вучняў шмат цікавых беларускіх загадак. Творчая група дапамагла её не толькі правесці гульневыя хвілінкі на класах, але і размясціць ее ўсіх кабінетаў маляўнічыя лістоўкі з загадкамі: Усе жадаючыя мелі магчымасць праверыць сваю кемлівасць, праявіць фантазію і назіральнасць.

Загадкавы свет беларускіх абрадаў

2111211112111221113
21114Чацвер, 21 лістапада. Тэма беларускага дня звязана з беларускімі абразамі і святамі. Вучні з цікавасцю прымалі ўдзел у гульнівых хвілінках: разгадвалі святы па апісанні, размяшчалі святы у календарным парадку, знаходзілі "пяты лішні", папрацавалі перакладчыкамі, складалі прыказкі з прапанаваных фрагментаў.

Таксама ўсе жадаючыя маглі пазнаёміцца з цікавай інфармацыяй пра беларускую абразнасць, уважліва разглядаючы насценгазету. 

Дзень прайшоў насыўана і цікава.

Што мы ведаем пра Беларусь

1411У чацвер, 14 лістапада, для вучняў 7-9 класаў настаўніца гісторыі Юрчанка В. В. правяла пазнавальную віктарыну "Што мы ведаем пра Беларусь". Школьнікі паказалі добрае веданне сваей Радзімы, актыўна  адказвалі на пытанні. Многія атрымалі шмат новых цікавых звестак пра свой родны куток.  14111

Чытаем выразна

31101311031102Апошні кастрычніцкі дзень супаў з апошнім днём 1-ай чвэрці, а таксама з апошнім чацвяргом месяца. І ў гэты насычаны падзеямі дзень вучні нашай школы не абмінулі ўвагай родную мову. Амаль у кожным класе прайшлі хвілінкі выразнага чытання. Вучні спаборнічалі ў мастацкім чытанні лірычных вершаў Петруся Броўкі, Ніла Гілевіча, Сяргея Грахоўскага і іншых паэтаў. Таксама на дзвярах вучэбных кабінетаў былі размешчаны каляровыя лісты паперы з надрукаванымі прыгожымі вершамі з паметкай "Чытаем выразна", каб усе жадаючыя маглі дакрануцца душой да мілагучнага беларускага слова.

* па-беларуску апранаемся*

241012410Менавіта так гучала тэма сённяшняга беларускага чацвярга, 24 кастрычніка. У гэты дзень вучні розных класаў мелі магчымасць "апрануць" лялек у самабытнае беларускае адзенне, тым самым пазнаёміцца з новых цікавымі словамі. Усе жадаючыя змаглі даведацца, што апраналі нашы продкі: мужчыны і жанчыны. Світка, магерка, убрус, бурнос, андарак, нагавіцы, пасталы і іншыя незразумелыя словы сталі для ўсіх цікаўных знаёмымі. Значэнне гэтых слоў можна было высветліць па слоўніках, размешчаных у некаторых кабінетах і ў рэкрэацыі.

Таксама ў гэты чацвер здольныя и зацікаўленыя старшакласнікі мелі магчымасць прыняць ўдзел у 1-ым туры рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры. Пажадаем ім поспеху!

Знаўцы беларускай мовы

191061910719108Ці ведаешь ты родную мову? Ці зможаш ты праявіць знаходлівасць і ўважлівасць? Хто самы кемлівы? На такія пытанні маглі адказаць вучні розных класаў у чацвер 17 кастрычніка. Бо ім прапанавалі розныя цікавыя і пазнавальныя заданні і пытанні. Так, вучні 5-7 класаў мелі магчымасць паўдзельнічаць у разгадванні рэбусаў і загадак.  А вучні 8-10 класаў прымалі ўдзел у віктарыне "Адгадай асобу", "Хто ёсць хто". Усе жадаючыя маглі выканаць цікавыя лінгвістычная і літаратурныя заданні "Перакруташы", "Сціпласць - сястра таленту", "Фразеалагізмы", а таксама пазнаёміцца з залацінкамі народнай мудрасці - прыказкамі і прымаўкамі.