Дзе мой край?

   У чарговы чацвер, 24 верасня, у школе былі праведзены інтэрактыўныя заняткі, падчас якіх вучні разважалі пра свой родны кут, сваю маленькую радзіму, запісвалі на паперках свае думкі і зачытвалі іх ўслых. Таксама ў фае школы васьмікласнікі аформілі маляўнічы стэнд з выказваннямі, малюнкамі і выявамі вельмі прыгожых месцаў на Беларусі.

Подробнее...

На хвалях літаратуры

   17 верасня  вучні 8-х класаў былі ўдзельнікамі літаратурнай віктарыны. Ім былі прапанаваны заданні: "Пазнай пісьменніка па партрэце", "Чые гэта словы?" "Хто аўтар твора?" "З якога твора словы?" і іншыя.  Дзеці імкнуліся ўзнавіць свае веды, штосьці ўспомніць, а часам і проста здагадацца. Лепшыя ўдзельнікі атрымоўвалі эмблему "Знаўца літаратуры". І ўсе атрымалі новыя звесткі і прыемныя хвілінкі далучэння да роднага слова.

Подробнее...

Па гарадах беларускага пісьменства

   У першы чацвер новага навучальнага года, 3 верасня, вучням нашай школы было прапанавана завочнае падарожжа па гарадах беларускага пісьменства. Вучні мелі магчымасць разгледзець карту беларускага пісьменства, атрымаць цікавыя звесткі пра гісторыю гэтага свята, а таксама паўдзельнічаць у віктарыне, праверыўшы свае веды і прадэманстраваўшы свае  здольнасці і  эрудыцыю.


Опубликованно 04.09.2020 г.

Пішу граматна

   10 верасня, у чарговы беларускі чацвер, усе вучні і настаўнікі маглі прадэманстраваць свае веды,  прымаючы ўдзел у інтэрактыве "Пішу правільна". На  дзвярах кожнага кабінета былі размешчаны аркушы паперы са словамі на розныя арфаграфічныя правілы. Вучням трэба было ўставіць прапушчаныя літары і выправіць некаторыя памылкі. Канешне, лепшымі карэктарам былі старшакласнікі. Але і вучні 5,6 і 7 класаў імкнуліся выканаць заданне правільна. Было шмат пытанняў, цяжкасцей, памылак. Але вучні стараліся справіцца з заданнямі, выпраўлялі памылкі іншых. Спадзяюся, гэта форма работы дапамагла некаторым зацікаўленым вучням павысіць арфаграфічную граматнасць.


                                 

Опубликованно 11.09.2020 г.

А шапку я заўжды здыму перад магілай невядомай

070507051Напярэдадні Дня Перамогі, 7 мая, вучні  7 б класа падрыхтавалі  невялікую літаратурную кампазіцыю "А шапку я заўжды здыму перад магілай невядомай". Дзеці чыталі вершы пра ветэранаў і вялікую Перамогу. Таксама на рэкрэацыі быў аформлены стэнд з вершамі, каб усе жадаючыя маглі дакрануцца душой да лірычных радкоў і мысленна падзякаваць ветэранаў за шчасце жыць у мірнай краіне.

Я ведаю родную мову

3005У чацвер, 30 красавіка, у школе прайшла акцыя "Я ведаю родную мову". Вучням кожнага класа прапаноўвалася паўдзельнічаць у гульні "Алфавіт" і напісаць як мага болей беларускіх слоў на кожную літару. Заданне прыйшлося па душы вучням, якія з задавальненнем уключыліся ў гульню.

Турнір перакладчыкаў

230523 красавіка вучні нашай школы спаборнічалі ў перакладзе адметных беларускіх найменняў на рускую мову, а таксама імкнуліся перакласці словы з рускай на беларускую мову

Беларускі чацвер анлайн-1 16.04.2020

Віктарына “Займальныя пытанні аб Беларусі “

 1. Як правільна завецца дзяржава, у якой ты жывеш? (Рэспубліка Беларусь)

2.Гэты горад - другі па велічыні на Беларусі. (Гомель)

3.Гэта першая ў свеце краіна, добраахвотна якая адмовілася ад ядзернай зброі. (Беларусь)

4.Гэтай нацыянальнасці - 77% жыхароў Беларусі. (Беларусы)

Подробнее...

Беларускі чацвер анлайн 16.04.2020

Ці выдаеце Вы, што...

Нацыянальны парк "Прыпяцкі" - адзінае месца на планеце, дзе існуюць першабытныя пойменныя дубровы. У нацыянальным парку практычна ў першапачатковым стане захаваліся ўнікальныя пойменныя ландшафты Беларускага Палесся - з дзюнамі, катлавінамі і лагчынамі, дзе сярод дуброў і ясеннікаў размешчана больш за 30 азёр. На Палессі таксама захаваліся самыя вялікія натуральныя балоты ў Еўропе. Найбольш буйныя з іх - Званец (150 м²) і Дзікае (80м²).

Подробнее...

Дзень крыжаванак, рэбусаў і загадак

26032026031202603220Апошні чацвер 3-яй навучальнай чвэрці, 26 сакавіка, падказаў дзецям, як можна цікава і з карысцю правесці канікулы. Вядома, у разгадванні захапляльных крыжаванак, рэбусаў і загадак . Да гэтага дня найбольш  зацікаўленыя вучні самі рыхтавалі матэрыял: малявалі, знаходзілі ў інтэрнэце, у забаўляльнай літаратуры. Усе жадаючыя маглі прымаць удзел у разгадванні, бо матэрыялы размясціліся на стэндзе і былі даступныя кожнаму.