У чацвер, 28 студзеня, настаўнік біялогіі Бельская А. В. прапанавала вучням прагляд і абмеркаванне цудоўнага дакументальнага фільма "Запаведнымі сцежкамі беларускай зямлі". Гэта маляўнічая кінастужка дапамагла вучням зразумець багацце і непаўторнасць жывёльнага свету Беларусі, пазнаёміла з рэдкімі відамі, якія знаходзяцца пад пагрозай знішчэння. Гэты фільм сагравае душу, застаўляе задумацца пра адказнасць чалавека перад прыродай. Вучні з захапленнем глядзелі кінафільм і слухалі цікавыя каментарыі на мілагучнай, прыгожай беларускай мове.
Опубликованно 29.01.2021 г.