Чацвер, 24 снежня, выпаў на апошні дзень другой навучальнай чвэрці. У гэты дзень у школе адбывалася сапраўднае свята з песнямі і музыкай, пажаданнямі і гульнямі. Удзельнікі ўзорнага ансамбля " Крыніца" падрыхтавалі тэатралізаванае відовішча на навагоднюю і калядную тэматыку. А ад шчырага гаспадара надыходзячага года Бычка вучні і настаўнікі атрымалі шмат яркіх паштовак з добрымі, цёплымі віншаваннямі і пажаданнямі.
Опубликованно 28.12.2020 г.