Пясняр зямлі пад белымі крыламі

Сёння, 26 лістапада, школа ўзгадвала дзень нараджэння славутага беларускага пісьменніка, годнага сына сваёй зямлі, Уладзіміра Караткевіча. Вучні 6-х і 8-х класаў зрабілі змястоўныя і яркія насценгазеты, якія знаёмяць з жыццём пісьменніка і паэта, з цікавымі звесткамі пра  яго, з партрэтамі таленавітага чалавека і яго сям'і. Вучні 9-х і 10-х класаў мелі магчымасць паўдзельнічаць у тэматычнай віктарыне. На дзвярах кожнага класа размясціліся вершы У. Караткевіча пра Радзіму, каханне, жыццё... І кожны жадаючы мог дакрануцца да паэтычных таямніц яго душы. А яшчэ ў сацыяльных сетках педагог-арганізатар размясціла цікавую і карысную інфармацыю пра таленавітага песняра зямлі пад белымі крыламі.

Опубликованно 27.11.2020 г.