Руководство школы

Директор школы

 Смородская Наталья Ивановна

Тел. +375(222)70-04-23


Заместители директора по учебной работе

Шатикова Елена Владимировна

Тел. +375(222)70-13-60

 

Заместители директора по учебной работе

Солонович Ирина Павловна

Тел. +375(222)74-79-57

 

 

Заместитель директора по воспитательной работе

Коровацкая Ирина Сергеевна

Тел. +375(222)74-79-57


Заместитель директора по учебной работе (начальные классы)

Акилова Татьяна Викторовна

Тел. +375(222)70-01-24

 

Заместитель директора по хоз. работе

Марфель Владимир Владимирович

тел. +375(222)70-01-24

Вершы настаўніцы нашай школы

                       Першы снег

 Лёгкія, бязважкія, падаюць сняжынкі,

Таюць, дакрануўшыся да маёй рукі.

У паветры кружацца зябкія пушынкі,

Жвавыя, вясёлыя, быццам матылькі.

              Дрэвы сіратлівыя ўплялі карункі,

              Страсянулі дружна свой снегавы вянок.

              Навакол красуюцца белыя малюнкі,

               Захінае  позірк мой лёгкі кужалёк.

А душа ад радасці плача і смяецца,

І ўсмешкі сыплюцца на празрысты снег.

А ралля прасторная моўчкі спадзяецца,

Што ўраджаю добрага будзе повен мех.

               Лёгка мне і весела крочыць па сцяжынцы,

                Мары запаветныя захапляюць дух...

                Я ад сэрца дзякую кожнае сняжынцы

                За квяцістасць светлую і за сэрца стук.

 

                Завіруха

Яшчэ днём было цёпла і ціха,

Але знікла лагоднасць пад вечар –

Ашалелае, страшнае ліха

Затушыла навокал усе свечы.

               І кудысьці прапалі блакітныя далі,

               А пад цемрай схаваўся ўвесь белы свет.

                Дахі, дрэвы, кусты белы колер забралі....

                Не відаць іншых фарбаў ніякіх прыкмет.

Паўстае і бушуе ўсё ў завірусе –

Ашалела надвор’е, відаць, нездарма.

І зямля завывае ў жаласнай скрусе,

І няма вызвалення, і выйсця няма.

 

           Мой Магілёў

Гляджу на чыстыя нябёсы,

А сэрца ў шчасці б’ецца зноў

Тваім шляхам і сцежкам росным,

Мая калыска, Магілёў!

                Бярозы, белыя прывіды,

                Заводзяць таямнічы баль,

                А дарагія краявіды

                З душы зганяюць сум і жаль.

Ты зведаў гора, кут мой мілы,

Спазнаў шмат болю і тугі...

Ды не знайшліся тыя сілы,

Каб тваю моц перамаглі!

                Усё, што продкамі здабыта,

                 Нашчадкі знішчыць не далі –

                 І мірнае, святое жыта

                Зноў каласіцца на раллі.

І зноў ты ззяеш промнем чыстым,

Абмыўшыся вадой Дняпра,

Як кропля, як сляза,  празрысты,

Мой горад шчасця і дабра.