Мы – беларусы!

Усё большая колькасьць настаўнікаў уключаецца ў арганізацыю і правядзенне адзіных дзён беларускай мовы. 28 верасня эстафету прымала настаўніца хіміі Мельніковіч Аляксандра Дзмітрыеўна. Дзень прайшоў пад дэвізам “Мы – беларусы!” На гэты раз вучні мелі магчымасць пазнаёміцца з таленавітымі людзьмі – лаўрэатамі нобелеўскай прэміі з беларускімі каранямі. Вучні старэйшых класаў заходзілі ў кожны клас з дэманстрацыяй невялікіх хімічных вопытаў. Тыя, каму былі прадэманстраваны вопыты, павінны былі па-беларуску адказаць на пытанні, апісаць рэзультаты вопыту, адгадаць, на які колер зменіцца прапанаванае рэчыва. Вучні з задавальненнем вывучалі хімію на беларускай мове.

Таксама ў гэты дзень вучні 10 “А” класа напяржэдадні Дня настаўніка падрыхтавалі творчую, вельмі яркую газету для сваіх настаўнікаў з віншаваннямі і пажаданнямі на беларускай мове. Усе жадаючыя маглі прышпіліць на стэнд з газетай сваю зорку-пажаданне любімым настаўнікам. Беларускі чацвер 28 верасня выдаўся святочным, напоўненым творчасцю вучняў і настаўнікаў, а таксама яркімі эмоцыямі і пазітыўным настроем.

Ссылки