Яны нарадзіліся на Беларусі

Чарговы раз у чацвер прайшоў дзень беларускай мовы. Для вучняў была арганізавана выстава пісьменнікаў-юбіляраў, а таксама праводзілася віктарына пад назвай "Яны нарадзіліся на Беларусі".

Родная мова зайшла ў кожны клас: вучні адказвалі на пытанні, абмяркоўвалі цікавыя заданні, спаборнічалі. Як і кожны чацвер, дзеці чакалі гасцей - носьбітаў роднай мовы і з задавальненнем удзельнічалі ў прапанаваных мерапрыемствах.